ЧЫРВО́НЫ ГРУД,

вёска ў Вярэйкаўскім с/с Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Ваўпянка. Цэнтр с.-г. камунальнага унітарнага прадпрыемства «Чырвоны Груд». За 22 км на ПнЗ ад Ваўкавыска, 65 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Ваўкавыск. 229 ж., 71 двор (2003). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 17, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)